У суботні дзень навучэнцы школы з карысцю правялі час у бібліятэцы. Яны прынялі ўдзел у падарожжы
“Мы за ЗЛЖ”, праглядзелі павучальную прэзентацыю “Сябры Майдадыра”, склалі свой рэжым дня. Мерапрыемства было накіравана на развіццё ў дзяцей пачуцця асабістай адказнасці за сваё здароўе, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця. Навучэнцы зразумелі, што здароўе залежыць ад іх саміх, каб яго зберагчы, трэба правільна харчавацца, займацца фізкультурай, спортам.