Найбольш вопытныя педагогі ўстановы (Галась М.Ч., Бялава М.В., Крыцкая В.А., Ярашук А.Б., Шалкевіч Т.Г.) падзяліліся вопытам работы ў рамках майстар-класа-“мікс” “Эфектыўныя прыёмы і метады дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання на розных этапах урока”.
Актыўны ўдзел у абмеркаванні хвалюючых пытанняў прынялі Шымко М.А., Бараноўская Г.І., Здрадоўская Н.І., Карповіч А.У., Акудовіч А.М., Кухарчык Т.А., Пачэбут М.І.
У працэсе рэфлексійнай дзейнасці ўдзельнікі семінара прыйшлі да высновы, што забеспячэнне дыферэнцыраванага і індывідуальнага падыходу з’яўляецца неабходным і запатрабаваным на розных ступенях навучання і выхавання ў сучаснай школе.