Школа актыўнага грамадзяніна запрасіла старшакласнікаў Поразаўскай сярэдняй школы на чарговае пасяджэнне. Ганаровым госцем стала
намеснік дырэктара УСП “Саўгас Поразаўскі” па ідэалагічнай рабоце Т.М. Здрадоўская. Крок за крокам удзельнікі сустрэчы станавіліся не толькі суразмоўцамі, але і, здаецца, удзельнікамі асноўных падзей, якія адбыліся за мінулы месяц у краіне. Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці, XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакею на прыз Прэзідэнта Беларусі, XXIII рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба”, - вось пералік тых пытанняў, якія былі абмеркаваны падчас сустрэчы.
Яркімі агеньчыкамі ззялі не толькі агні ў Палацы Незалежнасці, але і вочы старшакласнікаў, якія марылі стаць не толькі відавочцамі гэтага маштабнага мерапрыемства, а самымі непасрэднымі ўдзельнікамі.
А што датычыць майстэрства хакеістаў, то яно выклікала шчырае захапленне.
З нецярпеннем будзем чакаць новых сустрэч!