Зіма, як і кожная пара года, мае сваю непаўторную адметнасць і прыгажосць . Лясы і палі прыбраліся ў белыя ўборы, ля дамоў выраслі вялізныя гурбы снегу, а на вокнах з’явіліся цудоўныя ўзоры. Ствараецца ўражанне, што сама чараўніца-зіма запрашае нас у казку. Адчуць і ўбачыць гэтую казачную атмасферу паспрабавалі навучэнцы 5 класа падчас мерапрыемства “Зімовая казка”, якое прайшло на свежым паветры. Гульнёвая пляцоўка каля школы на нейкі час ператварылася ў сапраўдны горад майстроў. Рабяты зляпілі снегавіка, а каля яго елачку, якую ўпрыгожылі навагоднімі цацкамі. “Зімовая казка” падарыла ўсім цудоўны настрой.