12 студзеня сярод навучэнцаў 2-6 класаў прайшла інтэрактыўная гульня
“Гаспадарскі падыход”. Усе гульні і заданні, якія падрыхтаваў гном Эканом, былі накіраваны на выхаванне беражлівых адносін да прыроды, жадання эканомна ставіцца да прыродных рэсурсаў і ахоўваць навакольнае асяроддзе. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, рашалі эканамічныя задачы.