"Няхай свята атрымаецца!" Пад такой назвай адбыўся сёння майстар-клас, падрыхтаваны і праведзены
Бабаш Аленай Юр'еўнай, старшынёй бацькоўскага камітэту 8 класа. Рабяты з 2-8 класаў сапраўды мелі магчымасць акунуцца ў навагоднюю атмасферу. Яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў і віктарыны, прысвечаных надыходзячым святам. Самыя кемлівыя і актыўныя былі ўзнагароджаны прызамі, падрыхтаванымі Аленай Віктараўнай.Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік меў магчымасць выбраць узор і выканаць навагоднюю выцінанку і ўпрыгожыць ёю акно свйго пакою перад святамі. Дзякуй вялікі ўсім удзельнікам, а таксама Вам, Алена Віктараўна, за тое, што, паважаеце і працягвавеце традыцыі нашай школы!