Новы год – гэта доўгачаканае і любімае свята не толькі дзяцей, але і дарослых. Гэта свята дабрыні і надзеі. Члены валанцёрскага атрада “Маяк” распачалі акцыю “Свята ў кожны дом”, якая працягнецца да 31 снежня. Сёння рабяты падарылі навагоднюю елачку, зробленую сваімі рукамі, Шалкевіч Ядвізе Баніфацьеўне. Давайце сустракаць свята разам!