29 лістапада ў 5 класе прайшла ролевая гульня
“СНІД – гэта небяспека” ў рамках правядзення тыдня па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу. Навучэнцы даведаліся, у чым розніца паміж словамі “ВІЧ” і “СНІД”, аб шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі, метадах прафілактыкі. Дадзенае мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Мы выбіраем жыццё без СНІДу!”