У гульне “Поле цудаў” пераможцаю стала Карніловіч Юлія, вучаніца 5 класа.
У віктарыне"Ты, я і інфарматыка" перамагла каманда “Лунцікі” (9-10 класы).Удзельнікі каманды паказалі сваю эрудыцыю, адказы былі пісьменнымі, поўнымі, якія даказваюць выдатныя веды па прадмеце.
У гульне “Інфармацыйны калейдаскоп” пераможцам стала каманда 8 класа.
А лепшым мастаком у конкурсе малюнкаў стаў Глякоўскі Кірыл, вучань 2 класа.
Аналізуючы названыя мерапрыемствы, варта адзначыць, што правядзенне прадметнага дня спрыяе не толькі паглыбленаму вывучэнню інфарматыкі ў межах школьнага курсу, але і развіццю асобасных якасцяў навучэнцаў, актывізуе іх разумовую дзейнасць, спрыяе з'яўленню ў навучэнцаў унутраных матываў да навучання, да далейшай самаадукацыі, самаразвіцця, самаўдасканалення, спрыяе збліжэнню настаўніка і вучня.