У рамках тыдня пачатковых класаў быў праведзены майстар-клас
“Маляванне мыльнымі бурбалкамі”, які садзейнічаў развіццю творчага мыслення, ўяўлення, мастацка-эстэтычных навыкаў. Навучэнцы змаглі ў сваіх незвычайных малюнках убачыць мастацкі вобраз, дапоўніць яго неабходнымі дэталямі. Самыя арыгінальныя малюнкі ў гэтай нетрадыцыйнай тэхніцы малявання атрымаліся ў Бабаш М., Бабаш А., Пакачайла К.