6 лістапада ў школе прайшоў “круглы стол”
“Псіхолага-педагагічная падрыхтоўка навучэнцаў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах”. У ходзе “круглага стала” былі акрэслены актуальныя пытанні і прыярытэтныя накірункі педагагічнай дзейнасці па забеспячэнні паспяховага ўдзелу навучэнцаў у алімпіядах. Бялава М.В. прэзентавала вопыт суправаджэння адораных дзяцей пры падрыхтоўцы да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры. Галась М.Ч., настаўнік матэматыкі, прадэманстравала магчымасці выкарыстання дыстанцыйнага навучання пры падрыхтоўцы да алімпіяд. Педагог-псіхолаг Глякоўская І.З. прадставіла педагагічныя прыёмы фарміравання стрэсаўстойлівасці і эмацыянальнай самарэгуляцыі навучэнцаў у перыяд падрыхтоўкі да алімпіяд.