Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за Ноябрь 2018 года
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Соревнования по шахматам,

Автор: admin от 30-11-2018, 17:32
 Соревнования по шахматам,В пятницу 30 ноября прошли соревнования по шахматам, по итогом которых была сформирована команда школы для участия в районных соревнованиях.

СНІД – гэта небяспека

Автор: admin от 30-11-2018, 07:10
СНІД – гэта небяспека29 лістапада ў 5 класе прайшла ролевая гульня “СНІД – гэта небяспека” ў рамках правядзення тыдня па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу. Навучэнцы даведаліся, у чым розніца паміж словамі “ВІЧ” і “СНІД”, аб шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі, метадах прафілактыкі. Дадзенае мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Мы выбіраем жыццё без СНІДу!”

Здароўе – гэта сіла

Автор: admin от 28-11-2018, 17:35
Здароўе – гэта сіла28 лістапада ў рамках правядзення тыдня па прафілактыцы СНІДу ў 4 класе быў праведзены конкурс малюнкаў “ Здароўе – гэта сіла” . Дзеці даведаліся, у чым небяспека інфекцыі, шляхах яе перадачы , мерах засцярогі. Паказалі на малюнках, як захаваць здароўе.

Дзень інфарматыкі

Автор: admin от 27-11-2018, 19:31
Дзень інфарматыкі23 лістапада ў школе прайшоў Дзень інфарматыкі. На працягу дня для навучэнцаў 2-11 класаў было праведзена шмат мерапрыемстваў: гульня “Поле цудаў”, віктарына “Ты, я і інфарматыка”, гульня “Інфармацыйны калейдаскоп”, майстар-клас “Як стварыць прэзентацыю”, конкурс малюнкаў “Камп’ютар у маім жыцці” і мн. інш. Усе дзеці былі вельмі актыўнымі .Вызначыліся і пераможцы:
У гульне “Поле цудаў” пераможцаю стала Карніловіч Юлія, вучаніца 5 класа.
У віктарыне"Ты, я і інфарматыка" перамагла каманда “Лунцікі” (9-10 класы).Удзельнікі каманды паказалі сваю эрудыцыю, адказы былі пісьменнымі, поўнымі, якія даказваюць выдатныя веды па прадмеце.
У гульне “Інфармацыйны калейдаскоп” пераможцам стала каманда 8 класа.
А лепшым мастаком у конкурсе малюнкаў стаў Глякоўскі Кірыл, вучань 2 класа.
Аналізуючы названыя мерапрыемствы, варта адзначыць, што правядзенне прадметнага дня спрыяе не толькі паглыбленаму вывучэнню інфарматыкі ў межах школьнага курсу, але і развіццю асобасных якасцяў навучэнцаў, актывізуе іх разумовую дзейнасць, спрыяе з'яўленню ў навучэнцаў унутраных матываў да навучання, да далейшай самаадукацыі, самаразвіцця, самаўдасканалення, спрыяе збліжэнню настаўніка і вучня.

Курение – мода или фактор риска?

Автор: admin от 27-11-2018, 19:25
Курение – мода или фактор риска?Работники Свислочского районного отдела по чрезвычайным ситуациям, сектора по работе с детьми и молодежью, здравоохранения совместно с представителями РК ОО «БРСМ» и членами БМООСП в рамках третьего этапа акции «Не прожигай свою жизнь!» провели для учащихся 11 – 10 классов тематическую программу «Курение – мода или фактор риска? Мероприятие прошло довольно насыщенным с демонстрацией профилактических и обучающих видеофильмов, проведением викторин, конкурсов и творческими номерами.

Объявление

Автор: admin от 25-11-2018, 20:49
ОбъявлениеУважаемые ребята, родители! Принимайте участие в акции "Новогодний наряд для школы"

Интэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”

Автор: admin от 24-11-2018, 20:12
Интэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”З мэтай пашырэння ведаў аб традыцыях, гісторыі і прыродзе роднага краю ў суботні дзень сярод навучэнцаў 2 – 7 класаў быў арганізаваны інтэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”, у якім спаборнічалі каманды “ Рамонкі” і “ Васількі”. У выніку гульні з лікам 41/ 38 перамагла каманда “ Рамонкі”. Найбольшую актыўнасць праявілі Штоп Дз, Верабей В, Нелюбовіч Д, Арсеньеў К, Ляпешка А.

Школа Активного Гражданина

Автор: admin от 24-11-2018, 19:45
Школа Активного Гражданина22 ноября прошёл Единый день информирования под общим девизом «Школа Активного Гражданина».
Для информирования и обсуждения предложенных вопросов был приглашен председатель Порозовского сельского совета Виктор Вацлавович Акудович.

Тема «Беларусь. Социально-экономические и общественно-политические события ноября» была раскрыта путём реализации трёх рекомендованных шагов. В обсуждении приняли участие руководитель школьного музея «Мельница времени», директор школы и заместитель директора по воспитательной работе.
Итогом встречи стала разработка плана мероприятий по благоустройству родного посёлка. С наступлением благоприятных погодных условий старшеклассники приступят к посадке деревьев на территории, прилегающей к бывшему зданию синагоги, а также примут участие в экологических и трудовых акциях.

Конкурс малюнкаў “Твае правы і абавязкі"

Автор: admin от 24-11-2018, 15:24
Конкурс малюнкаў “Твае правы і абавязкі"Тых, хто любіць маляваць, у суботні дзень у бібліятэцы чакаў конкурс малюнкаў “Твае правы і абавязкі”. Навучэнцы школы ў сваіх малюнках адлюстравалі свае абавязкі: дапамагаць дарослым, добра вучыцца. Самымі актыўнымі былі Глякоўскі Кірыл, Рыгоцкі Максім.

Інтэрнэт – загадкі для дапытлівых

Автор: admin от 22-11-2018, 20:07
Інтэрнэт – загадкі для дапытлівых 21 лістапада для навучэнцаў 2 – 4 класаў была праведзена пазнавальная гульня “Інтэрнэт – загадкі для дапытлівых”. Дзеці ўдасканалілі свае ўменні па пошуку, прыёмах капіравання і захавання неабходнай інфармацыі з Інтэрнэт – рэсурсаў, а таксама змаглі знайсці адказы на самыя цікавыя пытанні.

Што? Дзе? Калі?

Автор: admin от 21-11-2018, 21:47
Што? Дзе? Калі?З мэтай развіцця інтэлектуальных здольнасцяў сярод навучэнцаў пачатковых класаў быў праведзены інтэлектуальна – пазнавальны турнір “Што? Дзе? Калі?”, удзельнікамі якога сталі каманды “Вучоны кот” і “Усязнайка”.У ходзе правядзення конкурсаў “ Размінка”, “ Магічныя лікі”, “ Адгадай расліну” і конкурса “ Капітанаў” дзеці змаглі праявіць не толькі свой інтэлект, але і ўменне працаваць у групе. У напружанай барацьбе з лікам 23/20 перамагла каманда “Вучоны кот”, у склад якой увайшлі Агеец Дз, Здрадоўскі М, Піткевіч М, Нелюбовіч Д, Штоп Дз, Арсеньеў К. Каманда “ Усязнайкі” , у якой удзельнічалі Рэвіцкі Я, Шкулепа І, Ляпешка А, Глякоўскі К, Ларчанка А, Верабей В заняла ганаровае 2 месца. Самымі актыўнымі балельшчыкамі былі Рыгоцкі М, Камынін Я, Несцерык Д.

Конкурс “Каліграф"

Автор: admin от 20-11-2018, 20:20
Конкурс “Каліграф"У рамках тыдня пачатковых класаў была арганізавана выстава сшыткаў навучэнцаў 2-4 класаў. Па меркаванні вучняў самыя акуратныя сшыткі ў Лазара А., Акудовіч М., Ляпешко А.
З мэтай павышэння матывацыі навучэнцаў пісаць правільна і прыгожа быў праведзены конкурс “Каліграф”. Пераможцамі конкурсу сталі Штоп Дз. і Верабей В.
Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў

Автор: admin от 20-11-2018, 09:29
Віншуем пераможцаў і прызёраў 2-га этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах:

Глякоўскі Пётр (бел.мова, 9 клас), Дыплом І ступені, настаўнік Карповіч А.У.

Грыцкевіч Вераніка (бел.мова, 10 клас), Дыплом І ступені, настаўнік Карповіч А.У.

Кабыляк Крысціна (бел.мова, 11 клас), Дыплом ІІ ступені, настаўнік Бялава М.В.

Бялава Раман (фізічная культура і здароўе, 11 клас), Дыплом І ступені, настаўнік Бялава В.І.

Мазур Вераніка (абслуговая праца, 10 клас), Дыплом ІІІ ступені, настаўнік Бараноўская Г.І.

Ад казкі да казкі

Автор: admin от 20-11-2018, 08:20
Ад казкі да казкіУ рамках тыдня пачатковых класаў прайшоў калейдаскоп казак “Ад казкі да казкі”. Мэта мерапрыемства- абагульненне ведаў вучняў пра казкі, выяўленне іх лепшых знаўцаў. Дзеці выконвалі заданні Мальвіны, Чырвонай Шапачкі, паштальёна Печкіна, Папялушкі. Першакласнікі зразумелі , што казкі вучаць нас быць разумнымі і добрымі, дружнымі і працавітымі, перамагаць зло, хлусню, ніколі не губляць веру ў поспех, любіць сваю Радзіму.

Школа Активного Гражданина

Автор: admin от 20-11-2018, 07:31
Школа Активного ГражданинаВНИМАНИЕ!!!

22 ноября 2018 пройдет единый день информирования "Школа Активного Гражданина"
Время проведения: 10.50. Место проведения: конференцзал.

Майстар-клас “Маляванне мыльнымі бурбалкамі”

Автор: admin от 19-11-2018, 20:55
Майстар-клас “Маляванне мыльнымі бурбалкамі”У рамках тыдня пачатковых класаў быў праведзены майстар-клас “Маляванне мыльнымі бурбалкамі”, які садзейнічаў развіццю творчага мыслення, ўяўлення, мастацка-эстэтычных навыкаў. Навучэнцы змаглі ў сваіх незвычайных малюнках убачыць мастацкі вобраз, дапоўніць яго неабходнымі дэталямі. Самыя арыгінальныя малюнкі ў гэтай нетрадыцыйнай тэхніцы малявання атрымаліся ў Бабаш М., Бабаш А., Пакачайла К.

Назад Вперед
Наверх
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!