10 кастрычніка навучэнцы 10 і 11 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі сабраліся за круглым сталом, каб чарговы раз уславіць жанчыну-маці.
Старшакласнікі вырашылі звярнуцца твораў мастацтва: жывапісу, літаратуры, скульптуры. Перад вачамі падлеткаў прадсталі карціны Рафаэля Санці, Віктара Васнецова, Міхаіла Савіцкага і інш.
Захапляючыся вобразамі, створанымі сапраўднымі майстрамі фарбаў, мастацкага слова, навучэнцы не забыліся і пра цёплыя словы аб сваіх маці.