20 кастрычніка навучэнцы 2-6 класаў прынялі актыўны ўдзел
у ролевай гульні “Сям’я ў жыцці чалавека”. На пачатку гульні дзеці расказалі пра свае сем’і, прадэманстравалі фотаздымкі цікавых і значных падзей у жыцці членаў іх сямей. Затым кожны навучэнец атрымаў ролю пэўнага члена сям’і і паспрабаваў знайсці выйсце з прапанаванай жыццёвай сітуацыі .
Падчас удзелу ў ролевай гульні , дзеці зразумелі, што не так проста знайсці выйсце нават з нескладанай жыццёвай сітуацыі. Пагэтаму, каб у сям’і заўсёды была згода, і бацькам, і дзецям у паўсядзённым жыцці патрэбна кіравацца прынцыпамі ўзаемапавагі, узаемадапамогі, даверу.
Самымі актыўнымі і зацікаўленымі ўдзельнікамі гульні сталі Арсеньеў К., Верабей В., Бабаш А., Нелюбовіч Д., Ларчанка А.