ТЫ НЕРАЎНАДУШНЫ?
АКТЫЎНЫ?
ЛЮБІШ З КАРЫСЦЮ ПРАВОДЗІЦЬ СВОЙ ЧАС?
КАЛІ ТЫ НАВУЧЭНЕЦ 2-4 КЛАСА - ЗАПРАШАЕМ ЦЯБЕ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У АПЕРАЦЫІ “ ЧЫСЦІНЯ Ў ПАСЯЛКОВЫМ ПАРКУ”, А КАЛІ ТЫ ЎЖО ПЯЦІКЛАСНІК ЦІ СТАРЭЙШЫ – ТАДЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЙ У АКЦЫІ “НАША ПІЯНЕРСКАЯ ПРАЦА ТАБЕ, АЙЧЫНА!”
(глядзі аб’яву)
Твае рэкорды чакаюць цябе ў спартыўнай зале
з 09.00 да 11.00
Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Белава В.І., Сухачоў Р.Л. іх зафіксіруюць!!! ЧАКАЕМ!!!
Паважаныя пяцікласнікі, педагог-псіхолаг Іна Здзіславаўна Глякоўская запрашае вас на трэнінг “Наш клас”
Час: 10.00-11.00
Месца сустрэчы: каб.60
Паважаныя бацькі і законныя прадстаўнікі,
Дуброўская А.С., педагог сацыяльны дапаможа вам разабрацца, “Як дапамагчы дзіцяці, калі яго не прызнаюць аднакласнікі”
Месца правядзення: каб.55
Калі ёсць другія пытанні – калі ласка!!!
Гуштын Н.І., бібліятэкар , запрашае прыняць удзел у акцыі “Віншавальная паштоўка “Буквару” з 400-годдзем”
Час: 11.00-12.00
Месца правядзення: канферэнцзала
Удзельнікі: 2-9 кл.
Праводзьце вольны час з карысцю … Чым заняцца суботнім вечарам?
У школу – на гульнявую дыскатэчную праграму “Зноў у школе”