У суботні дзень вучні 2-7 класаў сабраліся ў спартыўнай зале на рухомыя гульні. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі адпачыць з карысцю і прадэманстраваць сваю сілу, спрытнасць, вынослівасць. Самымі актыўнымі былі Камынін Я., Несцерык Д., Бабаш М., Лепешко А.
8 верасня ў бібліятэцы для навучэнцаў была арганізавана мазаіка кніг “Цікава і з карысцю”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных кнігах летам, малявалі малюнкі. Актыўнымі былі Глякоўскі Кірыл, Захарэнка Мілана, Ляпешко Аліна.