“Боль”, “жах”, “смерць”, страта”...менавіта гэтымі словамі пачаўся ўрок Памяці для навучэнцаў 9 і 10 класаў, прысвечаны 32 гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Падлеткі вялі размову аб лёсе беларускага народа пасля трагедыі, успомнілі самаахвярнасць ліквідатараў аварыі, абмяркоўвалі праблемы, з якімі сутыкнуліся не толькі беларусы, але і суседнія дзяржавы, у душы якіх “Чарнобыль будзе балець” заўсёды. Узгадалі верш Г.Бураўкіна “Той чарнобыльскай ноччу...” , які вельмі праўдзіва напісаў:
Як ва ўсім разабрацца
Нам без жудасных сноў,
Каб агонь радыяцый
Не ўзвіхурыўся зноў,
Каб не слалі праклёну
Нам ні лось, ні мядзведзь?..
Будзе, будзе да скону
Мне Чарнобыль балець...