Актуалізацыі ведаў па матэматыцы, развіццю вылічальных навыкаў, лагічнага мыслення садзейнічала гульня “Матэматычны кактэйль” (5-7 класы). Пераможцамі у гэтай гульні стала каманда 5 класа.
З мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці ў навучэнцаў, павышэння творчай актыўнасці, развіцця ў школьнікаў умення вылучаць галоўнае, лагічна выкладаць думкі, развіцця памяці, увагі, пашырэння кругагляду, выхавання матэматычнай культуры, павагі да суперніка, умення весці спрэчку, умення працаваць у камандзе прайшоў матэматычны КВН “Хто хоча стаць выдатнікам?”(7-9 класы).
Таксама для навучэнцаў 8-11 класаў былі арганізавана гульня “Судоку” і матэматычныя галаваломкі “Задачы на кемлівасць”, у працэсе якіх ў дзяцей выпрацоўваўся навык самастойнага мыслення, пераключэння ўвагі. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўважалі, што вучацца: яны запаміналі новае, арыентаваліся ў незвычайных сітуацыях, папаўнялі запас уяўленняў, паняццяў, развівалі фантазію. Пераможцамі стала каманда 8 класа.