“8 Сакавіка – спартыўны жаночы дзень” – пад такой назвай прайшла вясёлая спартландыя з удзелам мам і дзяўчынак 1 – 11 класаў. Вядучыя павіншавалі ўсіх прысутных са святам . У ходзе правядзення спартыўных спаборніцтваў кожны ўдзельнік імкнуўся як мага лепш прайсці эстафеты, каб не падвясці сваю каманду. Граматы за 1 месца атрымалі абедзве каманды, а таксама за актыўны ўдзел былі ўзнагароджаны Нелюбовіч М.В, Саўко Г.І, Гойлік В.І.