27 лютага прайшла традыцыйная
VII вучэбна-практычная канферэнцыя “Крок у навуку”. Адкрыла канферэнцыю дырэктар школы Ларыса Іванаўна Паплаўская, якая адзначыла ролю даследчай дзейнасці ў развіцці асобы і грамадства і пажадала ўсім удзельнікам поспеху. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з самымі цікавымі навуковымі адкрыццямі 2017 года. Работы навучэнцаў, прадстаўленыя на суд журы, былі цікавымі і змястоўнымі.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам канферэнцыі, настаўнікам-кіраўнікам, членам журы за плённую працу. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца на лінейцы.