21 лютага навучэнцы 10 класа наведалі Поразаўскую гарадскую бібліятэку- цэнтр краязнаўства, дзе іх чакала сустрэча з родным словам. Работнікамі бібліятэкі І.У.Сарай і М.І.Сакалоўскай была падрыхтавана гадзіна роднай мовы
“Родная мова – бясцэнная спадчына”. Адметна тое, што навучэнцы не толькі пабывалі ў якасці слухачоў, але і самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: чыталі вершы, расказвалі аб сваіх любімых кнігах беларускіх аўтараў. А яшчэ падлеткі з задавальненнем наведалі Музей ганчарства.