17 лютага навучэнцы 10 і 11 класаў наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, дзе праводзіўся дзень адкрытых дзвярэй. Юнакі і дзяўчаты сустрэліся з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, наведалі майстар-класы, пазнаёміліся матэрыяльна-тэхнічнай базай навучальнай установы. Акрамя гэтага ў наведвальнікаў была цудоўная магчымасць паспрабаваць на смак асобныя гатункі малочнай, мясной і хлебабулачнай прадукцыі, якую падрыхталі будучыя тэхнолагі.