15 лютага інфармацыйная гадзіна ў 11 класе прайшла незвычайна. Навучэнцаў запрасілі ў госці супрацоўнікі Поразаўскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства. Рабяты наведалі Музей ганчарства і сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага 29 гадавіне вываду войск з Афганістана. Вершы, пранікнёныя словы і фрагменты фотафільмаў прымусілі рабят яшчэ раз задумацца аб такіх каштоўнасцях, як МІР, НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, РАДЗІМА.