3 лютага з навучэнцамі 2-5 класаў прайшла
квэст-гульня “Гісторыя нашай школы”. З поспехам прайшоўшы этапы гульні, дзеці даведаліся аб гісторыі школы: у якім годзе яна адкрыла дзверы для сваіх першых вучняў, калі ўзнік новы будынак школы, з якога года пачаў дзейнасць музей баявой славы, калі ён быў ператвораны ў гісторыка-краязнаўчы музей, кім з выпускнікоў ганарыцца наша школа.