27 студзеня для навучэнцаў 7-11 класаў прайшоў
інфарм-дайджэст “Што прадугледжвае фінансавая граматнасць”. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй грошай, іх функцыяй, відамі і банкаўскай сістэмай Беларусі. Пачэбут В., навучэнка 11 класа, расказала пра віды ўкладаў, якія прапаноўвае адзяленне Беларусбанка г.п. Поразава. Навучэнцы спрабавалі вызначыць вартасць і недахопы металічных, папяровых і электронных грошай, даведаліся, што такое інфляцыя і прычыны яе з’яўлення, планавалі бюджэт сям’і з чатырох чалавек. Занятак прайшоў з карысцю.