У такі цудоўны зімовы дзень выхаванцы групы падоўжанага дня з задавальненнем адправіліся адпачываць на школьную пляцоўку. Мароз хапаў за шчокі і нос, але гэта нікога не напалохала, а падбадзёрвала на актыўны ўдзел у рухомых гульнях. Дзеці з жаданнем гулялі ў снежкі, ляпілі снежныя фігуры. Самыя простыя гульнявыя конкурсы далі ўсім зарад энергіі і настрою.