Ведаць свой край – гэта ведаць яго мінулае, сучаснае, думаць аб будучым. Развіць цікавасць да гісторыі і традыцый нашай зямлі дапамог вучням 2-7 класаў
інтэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”. Дзве каманды спаборнічалі ў конкурсах, паказалі свае веды па гісторыі, геаграфіі, культуры нашай краіны. Пераможцамі турніру сталі Чарапок Валерыя , Анісеня Дзмітрый, Пакачайла Кацярына Ботвіч Дзіяна.