28 снежня настаўнікі Пачэбут А.А. і Кухарчык Т.А. правялі для сваіх калег майстар-класы, аб’яднаныя адной праблемай: як выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыялы, матэрыялы школьнага музея ў працэсе навучання і выхавання.
Ала Аляксандраўна Пачэбут падзялілася вопытам выкарыстання краязнаўчых матэрыялаў на інфармацыйных гадзінах, пазнаёміла з цікавымі формамі работы з газетамі і часопісамі.
Занятак Т
аццяны Аляксандраўны Кухарчык праходзіў у школьным краязнаўчым музеі “Млын часу”, дзе настаўнікі-прадметнікі,класныя кіраўнікі змаглі для сябе вызначыць тэматыку ўрокаў, класных гадзін,пры правядзенні якіх можна выкарыстаць экспанаты музея.