29 лістапада ў 10 класе быў праведзены
майстар-клас “Азбука пляцення з газетных трубачак”. Пачэбут Вольга Уладзіміраўна пазнаёміла навучэнцаў з тэхнікай пляцення вырабаў з паперы. Падлеткі з задавальненнем сачылі за тым, як газеце даецца другое жыццё. Вольга Уладзіміраўна запэўніла навучэнцаў, што такой тэхнікай можа авалодаць кожны жадаючы. Дзесяцікласнікі былі ў захапленні ад убачанага. Разам са словамі ўдзячнасці Вользе Уладзіміраўне яны выказалі жаданне сустрэцца яшчэ.