Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 24.11.2017
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Дзень працоўнага навучання

Автор: admin от 24-11-2017, 08:11
Дзень працоўнага навучанняДзень працоўнага навучання














Увага! Увага!
Ты хочаш больш даведацца пра прадмет працоўнае навучанне і ўбачыць яго з новага боку?
Ты жадаеш стаць членам грамадства працоўнага навучання?
Ты можаш праявіць свае творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у майстар-класе “Умелыя ручкі”.
У цябе ёсць магчымасць папоўніць свае веды пра свет прафесій.
ВАМ СТАЛА ЦІКАВА?
Шчыра запрашаем на дзень працоўнага навучання, які адбудзецца 28.11. 2017 года.


План правядзення дня працоўнага навучання [19,69 Kb] (cкачиваний: 6)

Дзень пачатковых класаў

Автор: admin от 24-11-2017, 07:44
Дзень пачатковых класаў 23 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень пачатковых класаў. На працягу дня навучэнцы мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах.
Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўным практыкуме «Нам добра разам», інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, міні-квэсце “Пазнаю школу”, літаратурнай гульні “Па старонках казак” .
Удзел у дадзеных мерапрыемствах садзейнічаў развіццю назіральнасці, пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей дзяцей.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі дня былі Барынава В., Бабаш А., Васілеўская В., Арсеньеў К., Ларчанка А.
Тэматычны дзень падарыў дзецям мноства станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.

Метадычны дзень

Автор: admin от 24-11-2017, 07:37
Метадычны дзеньЗгодна плана работы школы на 2017/2018 навучальны год і з мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне навукова-метадычных і псіхалагічных прынцыпаў арганізацыі кантрольна- ацэначнай дзейнасці 29.11.2017 у школе пройдзе метадычны дзень.
ЗАДАЧЫ ДНЯ:
- стварыць ўмовы для дэманстрацыі і публічнага прадстаўлення эфектыўных адукацыйных практык рэалізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- раскрыць ролю працэса ацэньвання ў павышэнні ўзроўню вучэбнай матывацыі;
- разглядзець псіхалагічныя аспекты арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- прааналізаваць рэзультатыўнасць прымянення метадаў і прыёмаў кантроля засваення ведаў;
- выпрацаваць рэкамендацыі па арганізацыі эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці

План правядзення метадычнага дня [14,81 Kb] (cкачиваний: 11)
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!