Займацца спортам - здорава, а калі яшчэ разам з сябрамі – прыемна. У суботні дзень прайшоў парад рухомых гульняў “Разам з сябрамі”. Мерапрыемства садзейнічала развіццю рухальных уменняў і навыкаў дзяцей, спрытнасці і хуткасці. Вынік парада рухомых гульняў – зарад бадзёрасці і добрага настрою.