З самай раніцы ў школе гучалі мелодыі папулярных беларускіх песень. Навучэнцы спявалі песні, чыталі вершы, прынялі ўдзел у рабоце майстар-класа “Вучымся ствараць буктрэйлер”, які правяла навучэнка 11 класа Грушэўская Ганна, у інтэлектуальнай гульні “ Слоўны калейдаскоп”, конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі, у якім перамогу атрымала навучэнка 8 класа Піткевіч Вольга.
У літаратурнай віктарыне найбольш правільных адказаў далі навучэнкі 11 класа Паследняя Юлія і Ермаковіч Аксана.
Мерапрыемствы мелі масавы характар. Да іх правядзення і арганізацыі былі прыцягнуты не толькі навучэнцы, але і работнікі школы.