Залатая восень зачароўвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, таму суботні сонечны дзянёк запрасіў навучэнцаў 2-4 класаў на прагулку пад назвай “Разам весела крочыць”. Дзеці гулялі ў рухомыя гульні, складалі прыгожыя букеты з асенніх лістоў, назіралі за зменамі, якія адбываюцца ў нежывой і жывой прыродзе і проста адпачывалі.
Актыўны ўдзел прынялі Якіменка К, Арсеньеў К, Нелюбовіч Д, Здрадоўскі М, Васілеўская В, Глякоўская Я, Пакачайло К.