Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 13.10.2017
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Шчырая размова "Беражыце матуль і бабуль!"

Автор: admin от 13-10-2017, 21:24
Шчырая размова "Беражыце матуль і бабуль!"13 кастрычніка напаярэдадні Дня Маці ў 5 класе адбылася шчырая размова "Беражыце матуль і бабуль". Якія шчырыя і ласкавыя словы гучалі з вуснаў рабят у адрас сваіх матуль і бабуль! Колькі любові і павагі адчувалася ў словах пяцікласнікаў! Рабяты расказвалі аб важных і неабходных прафесіях сваіх матуль, аб тым як пасля доўгага працоўнага дня ім неабходна зрабіць яшчэ шмат хатніх спраў. І шчыра здзіўляліся: "Адкуль мама бярэ сілы?". Разам пяцікласнікі прыйшлі да высновы: у меру сваіх сіл дапамагаць матулям і бабулям, берагчы іх, не засмучаць і клапаціцца аб іх. Часцей гаварыць: "Мамачка, ты ў мяне самая, самая любімая!", " Бабулечка, я цябе люблю!"
Са святам, дарагія матулі і бабулі! Здароўя, шчасця і любові!

Мой самы дарагі чалавек

Автор: admin от 13-10-2017, 18:52
Мой самы дарагі чалавекУ 9 класе на класнай гадзіне,прысвечанай Дню Маці, вучні разважалі на тэму "Мой самы дарагі чалавек".У кожнага знайшліся словы,поўныя цеплыні і ўдзячнасці сваім матулям.Кожнаму захацелася выказаць свае пачуцці,каб мамы ведалі,як дзеці іх любяць.Мы віншуем усіх матуль і жадаем ім здароўя,шчасця,спаўнення самых смелых мар.

Зазірніце ў маміны вочы”

Автор: admin от 13-10-2017, 18:42
Зазірніце ў маміны вочы”Вучні 8 класа арганізавалі і правялі гульнявую праграму “Зазірніце ў маміны вочы”. Рабяты разам з мамамі ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах. Матулі пачулі шчырыя словы падзякі, павагі. Закончылася праграма за салодкім сталом.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!