20 верасня ў нашай школе прайшоў дзень фізічнай культуры і здароўя. Школьнікі чарговы раз паказалі, што яны сапраўды сябруюць са спортам, любяць конкурсы, спартыўныя гульні і гімнастычныя практыкаванні. У
конкурсе “Самы меткі” (дартс) перамогу атрымала навучэнка 4 класа
Васілеўская В.,
Хвілінка інтэлектуалаў “Спартыўныя эрудыты” паказала, што падлеткі ведаюць гісторыю спорту і цікавяцца апошнімі дасягненнямі спартсменаў. Найбольш правільных адказаў далі навучэнцы 11 класа. У
спартландыі ”Вясёлыя старты” перамагла дружба.
“Спартыўныя рыфмаванкі' найбольш удалымі былі ў навучэнцаў 10 і 11 кл.
Флэш-моб “Мы за здаровы лад жыцця” аб’яднаў усіх аматараў спорту і здаровага ладу жыцця.