У суботу, 16 верасня, прайшоў галоўны дзень у рамках фестывалю
“Тыдзень спорту і здароўя”. Весела і цікава правялі суботні дзень навучэнцы 2-5 класаў. Для іх быў арганізаваны
парад рухомых гульняў. Дзеці змаглі праявіць такія фізічныя якасці, як хуткасць, спрытнасць, меткасць. Дзень надоўга падарыў дзецям зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою. Інфарм-дайджэст
“Апошнія дасягненні беларускіх спартсменаў” дапамог рабятам правесці свой вольны час з карысцю. Удзельнікі мерапрыемства пашырылі веды аб спорце, даведаліся аб дасягненнях беларускіх спартсменаў. Спартыўная зала заклікала рабят прыняць удзел
у майстар-класе па настольным тэнісе. Вучні 8 класа з задавальненнем падзяліліся майстэрствам тэніснай ракеткі.
Спаборніцтвы па піянерболе паказалі, што гульня вельмі папулярная сярод дзяцей. У час спаборніцтваў рабяты прадэманстравалі выдатныя навыкі гульні, а таксама ўменне добра дзейнічаць у камандзе