29 чэрвеня чарговы раз школьная бібліятэка вітала аматараў чытання, якія мелі магчымасць паўдзельнічаць
у конкурсе “У гасцях у казкі”. Актыўнымі удзельнікамі казачнага конкурсу былі Гуштын Даніла, Глякоўская Мілана, Пачэбут Маргарыта, Янушка Глеб. Дзеці адгадвалі імёны казачных герояў, успаміналі назвы твораў, рускія народныя і аўтарскія казкі, выконвалі ўрыўкі з песень. Яны пазнавалі герояў па апісанні, а назву твора адгадвалі па ўрыўку. Зброяй удзельнікаў былі веды, знаходлівасць і ўпэўненасць у сябе. Прыемна цешыла, што дзеці ведаюць і любяць казкі не толькі нашых аўтараў, але і замежных. Больш удалым стаў конкурс “Музычная гасціная”, падчас якога школьнікі праявілі нямала сваёй фантазіі і артыстызм. Ад вясёлага конкурсу дзеці атрымалі зарад бадзёрасці. Яны яшчэ раз упэўніліся, што ў нашым камп’ютарным жыцці кніга па-ранейшаму застаецца лепшым сябрам. Вынікам гульні стаў добры настрой, шчырая радасць, усмешкі і смех дзяцей.