1 чэрвеня гарадская плошча гасцінна прымала дзяцей на
свяце “Рознакаляровае неба дзяцінства”. Рабяты з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія ўвайшлі ў праграму свята: бяспройгрышная латарэя, парад-выстава “Планета дзяцінства”, выстава “Бонстыманія” і іншыя. Дзеці з цікавасцю назіралі за дэмастрацыяй пажарна-выратавальнай тэхнікі. З захапленнем хлопчыкі і дзяўчынкі бавіліся на батутах. Усім без выключэння спадабаўся тэатралізаваны
канцэрт “Добры дзень, лета!”, якім было адкрыта свята.