24 мая ў нас у школе праводзіўся
Дзень гісторыі.Для школьнікаў была распрацавана гульня-квэст.Яна складалася з 5-ці заданняў.Каб выканаць заданні,патрэбна было іх спачатку знайсці.У гэтым дапамагалі спецыяльныя меткі.Расшыфраваўшы метку,атрымлівалі заданне.У гульню актыўна ўключыліся ўсе класы.Вось дзе можна было праявіць і сваю кемлівасць,і свае веды(прычым,не толькі па гісторыі,але і па матэматыцы,геаграфіі).Самымі актыўнымі былі вучні 5-га класа,але самымі уважлівымі і паслядоўнымі ў выкананні заданняў былі вучні 6-га класа.Яны і сталі пераможцамі, пакінуўшы далёка за сабой нават старэйшых
Фотарэпартаж [924,49 Kb] (cкачиваний: 11)