Навучэнцы 9-11 класаў мелі магчымасць праверыць свае веды па грамадазнаўстве, удзельнічаючы ў інтэлектуальнай гульні "Знаўцы права", таксама ім былі прапанаваны анлайн-тэсты на сайце ўстановы адукацыі. Акрамя гэтага навучэнцы школы прынялі ўдзел у акцыі "Живи грамотно". У 10 класе прайшоў урок самакіравання, у ролі настаўніка была Карповіч Даша.
Усіх навучэнцаў школы аб'яднаў флэш- моб "Танцуем разам".
Самымі актыўнымі ў падрыхтоўцы і правядзенні Дня грамадазнаўства былі навучэнцы 10, 11 класа. Асабліва хочацца адзначыць Базыльчык В., Карповіч Д., Ермаковіч А., Андрошчыка Д. - 10клас, Снапа А., Пачэбута П., Спарнюк К. - 11 клас.