Праграма правядзення Дня экалогіі прадугледжвала розныя формы і метады пазаўрочнай дзейнасці: конкурс знаўцаў біялогіі, гульню, прэзентацыю, практыкум. Умела спалучаліся калектыўныя і індывідуальныя формы работы. Вучні 11 класа выпусцілі газету “Без биологии никак”, якую размясцілі на сайце ўстановы адукацыі, вучні 4 класа зрабілі каллаж “Сонца – аснова жыцця”, наведалі выставу навукова-папулярнай літаратуры.
Лепшымі знаўцамі біялогі паказалі сябе навучэнцы 8 класа, на другім месцы – 11 клас, на трэцім – 7 клас.