Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Олимпиада по финансовой грамотности

Автор: levon.nat от 24-09-2021, 20:10
Олимпиада по финансовой грамотности
25 сентября прошел школьный этап республиканской олимпиады по финансовой грамотности, в которой приняли участие 9 учащихся 10-11 классов.

Акция «Подари смайлик другу».

Автор: levon.nat от 24-09-2021, 15:57
Акция «Подари смайлик другу».24 сентября в Порозовской СШ в рамках месячника «Твой выбор – твоя жизнь» прошла акция «Подари смайлик другу».
Ребята и взрослые дарили друг другу смайлики, сделанные своими руками, желали счастья и делились улыбками!
Особенно понравилось участвовать в акции учащимся начальных классов.

Cамавыхаванне – гэта важна!

Автор: levon.nat от 24-09-2021, 15:48
Cамавыхаванне – гэта важна!У чым сакрэт самавыхавання і наколькі гэта важна для чалавека? Ці лёгка займацца выхаваннем сваёй асобы? На гэтае і многія іншыя пытанні шукалі адказ сямікласнікі на чарговай класнай гадзіне, якая праходзіла у форме дыспуту. Хлопчыкі і дзяўчынкі, выказваючы свае меркаванні, спрачаючыся, прыйшлі да высновы, што ў аснове самавыхавання ляжыць адказная праца над сабой, здольнасць чалавека змагацца са сваімі недахопамі, імкненне да самаразвіцця, самавызначэння і самаўдасканалення.

Дзень працы

Автор: levon.nat от 22-09-2021, 18:08
Дзень працыРаспачаўся дзень незвычайна. Зранку фае другога паверха школы сустрэла ўсіх выставай літаратуры і творчых работ навучэнцаў “У вольны час”. Пасля наведвання выставы навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класах па вырабе кошыкаў з другасных матэрыялаў і вырабе кветак з восеньскага лісця.
Пасля дугога ўрока навучэнцы былі запрошаны на прэзентацыю “Кветкавы этыкет”, дзе яны мелі магчымасць пазнаёміцца з правіламі дарэння кветак і афармленнем букетаў.
Чарговым мерапрыемствам сёняшняга дня была экскурсія ў школьны “Музей млын часу” з мэтай знаёмства з ганчарнымі вырабамі поразаўскіх майстроў. Акрамя гэтага, у навучэнцаў была цудоўная магчымасць пазнаёміцца з творчасцю І. І. Шопіка, выдатнага майстра-ганчара, вырабы якога славіліся па ўсёй краіне і за яе межамі.

Сёння ў школе

Автор: levon.nat от 22-09-2021, 18:02
Сёння ў школеСёння для навучэнцаў 5 класа быў асаблівы дзень – яны сталі членамі грамадства працоўнага навучання. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі шматлікія выпрабаванні. Навучэнцы паспяхова з імі справіліся, паказаўшы добрыя веданні па працоўным навучанні і таму ўрачыста былі прыняты ў члены грамадства працоўнага навучання.У падарунак яны атрымалі рознакаляровыя эмблемы.

Экскурсія на ФЛМ

Автор: levon.nat от 22-09-2021, 18:00
Экскурсія на ФЛМ У рамках тыдня працоўнага навучання адбылася экскурсія на ФЛМ г.п.Поразава з мэтай знаёмства з прафесіямі лесагаспадарчай прамысловасці. Майстар- станочнік С. А. Ермаковіч падрабязна расказаў аб спосабах апрацоўкі драўніны, якія выкарыстоўваюцца на фабрыцы. Экскурсія атрымалася змястоўнай і карыснай.

Беларусь квітнее, пакуль народ яе адзіны

Автор: levon.nat от 17-09-2021, 15:30
Беларусь квітнее, пакуль народ яе адзіныСёння ўсе мы адзначаем самае маладое для нашай краіны свята – Дзень народнага адзінства.
Менавіта гэтай падзеі быў прысвечаны гістарычны экскурс “Беларусь квітнее, пакуль народ яе адзіны”, які прайшоў у 8 класе. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, упэўніліся ў яго агульнанацыянальнай значнасці і кансалідуючай ролі ў гісторыі дзяржавы і сучаснага жыцця беларускага грамадства. “Нам ёсць чым ганарыцца! “ – такую назву меў інфармацыйны блок, падрыхтаваны рабятамі, дзе яны прадставілі лепшыя дасягненні нашай краіны ў сферы эканомікі, медыцыны, спорту і адукацыі. Рабяты зразумелі, што тэма дадзенага мерапрыемства актуальная для ўсіх нас, бо згуртаванасць, салідарнасць, паразуменне, багатая культура, гісторыя, традыцыі, агульны дух павагі і роўнасці – тыя якасці, якія заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.


Встреча с сотрудниками Свислочского РОВД

Автор: levon.nat от 17-09-2021, 04:15
Встреча  с сотрудниками Свислочского РОВД16.09.2021 состоялась встреча старшеклассников с сотрудниками Свислочского РОВД. Старший участковый инспектор инспекции по делам несовершеннолетних Рублик Александр Иванович рассказал о правовой культуре, о необходимости уважать закон, призвал к правопорядку и соблюдению нравственно-правовых норм.
О возможных способах и сценариях вовлечения подростков и молодёжи в наркоманию, о способах самозащиты рассказал Анатолий Николаевич Слесарчик, старший оперуполномоченный группы по наркоконтролю и противодействию торговле людьми Свислочского РОВД. Он привел статистические данные по Свислочскому району, примеры из жизни и неутешительные истории тех, кто все-таки попал в наркотическое рабство.

Мы моцныя адзінствам

Автор: levon.nat от 16-09-2021, 18:42
Мы моцныя адзінствамІнтэрактыўная гульня “Мы моцныя адзінствам” прайшла ў 7 класе. Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, спаборнічалі ў конкурсе на лепшае ўвасабленне тэмы адзінства ў фарбах, працавалі перакладчыкамі і гісторыкамі. Лепшымі “мастакамі” сталі Акудовіч М. і Шымко Д., найбольш правільных адказаў на пытанні віктарыны было ў Агейца Д. і Здрадоўскага М., а лепшым “гісторыкам” стаў Піткевіч М.

Шлях праз стагоддзі

Автор: levon.nat от 16-09-2021, 17:22
Шлях праз стагоддзі16 верасня навучэнцы 1 і 2 класа наведалі выставу "Шлях праз стагоддзі".Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, разгледзелі малюнкі і выказалі свае ўражанні пра велічнасць і прыгажосць Беларусі.

Профориентационная беседа

Автор: levon.nat от 16-09-2021, 17:16
Профориентационная беседа16.09.2021 Недвецкий Павел Анатольевич, начальник Свислочского районного отдела МЧС, провёл профориентационные беседы с учащимися 6, 10 и 11 классов.

Гартаем старонкі гісторыі нашай Айчыны

Автор: levon.nat от 16-09-2021, 17:09
Гартаем старонкі гісторыі нашай Айчыны16 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства 11-класнікі удзельнічалі ў інтэлектуальным марафоне «Гартаем старонкі гісторыі нашай Айчыны». Ціток Артур падрыхтаваў кароткую інфармацыю пра ўзнікненне свята.

Цікавым аказалася і само падарожжа ў мінулае нашай Бацькаўшчыны. Рабяты па чарзе задавалі неверагодныя пытанні пра гістарычныя падзеі на Беларусі. Вызначыўся пераможца мерапрыемства. Гэта Саўко Павел.

День народного единства. История праздника

Автор: levon.nat от 16-09-2021, 17:06
День  народного единства. История праздника16 сентября в 10 классе прошёл информационный час в форме круглого стола «День народного единства. История праздника», где учащиеся отметили, что в нашей стране появился новый государственный праздник – День народного единства, который будет ежегодно отмечаться 17 сентября.

Старшеклассники рассказали историю праздника, поразмышляли о том, насколько эта дата важна для нашей суверенной и независимой страны. А в завершение круглого стола сделали вывод, что вместе мы едины, а значит непобедимы!

Дзень народнага адзінства

Автор: levon.nat от 14-09-2021, 12:15
Дзень народнага адзінства13 верасня ў 6 класе прайшла класная гадзіна "17 верасня - Дзень народнага адзінства". Вучні даведаліся аб гістарычных прыкладах, калі менавіта народнае адзінства дапамагло беларускаму народу адстаяць сваю свабоду і жыццё

Жыццё – не гульня

Автор: levon.nat от 13-09-2021, 19:19
Жыццё –  не гульняЖыццё – не гульня, перазагрузіць нельга. Такія словы сталі дэвізам інтэрактыўнай гульні, якая прайшла сёння ў 8 класе. Рабяты абмяркавалі розныя жыццёвыя сітуацыі, пазнаёміліся са спосабамі зняцця нервова-псіхалагічнага напружання, склалі памятку “Дапамажы сабе сам”. А самае галоўнае, што кожны з іх зразумеў, што няма такіх праблем, якія немагчыма вырашыць, што вакол знаходзяцца людзі, якія заўсёды падставяць сваё моцнае плячо і працягнуць руку дапамогі. Калі мы разам, мы зможам пераадолець любыя непрыемнасці. Напрыканцы сустрэчы рабяты стварылі калаж “Жыццё- гэта здорава”.

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!