1 ноября 2021 года для учащихся 9-11 классов прошла интерактивная игра «Сегодня в моде ЗОЖ» направленная на , воспитание бережного и ответственного отношения к своему здоровью, формирование мотивации к ведению ЗОЖ, овладение ценностями и навыками ЗОЖ. В итоге ребята пришли к выводу, что девять десятых нашего счастья зависит от того, насколько здоровый образ жизни мы ведем. Здоровье – залог социальной успешности. Поэтому с уверенностью можно сказать: «Здоровый образ жизни – это модно!»
18 кастрычніка нашу школу наведалі курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Нагодай для гэтай сустрэчы стаў гераічны ўчынак выпускніка нашай школы, старшага лейтэнанта Харламава Аляксея Аляксеевіча, які, праявіўшы мужнасць і гераізм,выратаваў жыццё свайму падначаленаму ў час заняткаў па агнявой падрыхтоўцы 13 кастрычніка 2021 года. У час сустрэчы курсанты і вучні школы яшчэ раз канстатавалі той факт, што сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы - гэта чалавек, які з самага дзяцінства добрасумленна адносіцца да сваіх абавязкаў, паважае культуру і традыцыі сваёй краіны. У час прафарыентацыйнай гутаркі вучні 10-11 класаў пазнаёміліся з умовамі паступлення і навучання ў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Зацікавіў курсантаў наш школьны музей, дзе сярод экспанатаў ёсць стэнд з фотаздымкамі нашых выпускнікоў, якія пасвяцілі сваё жыццё прафесіі ваеннага. На сустрэчы прысутнічаў выпускнік школы, старшыня Ваўкавыскай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Агеец Іван Яфімавіч,які асабіста знаёмы з Аляксеем Харламавым і неаднаразова ўдзельнічаў з ім у сустрэчах са школьнікамі. Іван Яфімавіч расказаў курсантам аб сваёй службе ў ДРА і аб рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі,якая праводзіцца членамі Ваўкавыскай арганізацыі БСВВА.