5 студзеня адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў гуманітаранага цыкла па тэме “Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні прадметаў гуманітарнага цыкла праз арганізацыю вучэбна-даследчай дзейнасці.”
Кіраўнік МА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.В. Белава, засяродзіла ўвагу на актуальнасці пытання, яго практычнай значнасці.
Настаўнік замежнай мовы М.І. Астапчык пазнаёміла з метадамі і прыёмамі, якія яна выкарыстоўвае па дадзенай тэме. Настаўнік гісторыі Т.А. Кухарчык падзялілася вопытам арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці на ўроку і ў пазаўрочны час.