19 красавіка у школе прайшоў Дзень геаграфіі і грамадазнаўства. Навучэцы 6-9 класаў прынялі ўдзел у
віктарыне "Знаўцы геаграфіі". Вучні адказвалі на цікавыя пытанні, падарожнічалі па карце, адгадвалі загадкі, рэбусы. Найбольш актыўнымі былі
Мазур Дзяніс, Галась Захар, Шкулепа Арцём, Саўко Павел. Развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, актывізацыі ведаў па геаграфіі, развіццю ўмення працаваць у камандзе садзейнічала арганізаваная падчас дня
квэст - гульня "Вакол свету", у якой удзельнічалі навучэнцы 6-8 класаў. Каб дайсці да фініша навучэнцам неабходна было прайсці станцыю "Мацерыковую", станцыю "Краіназнаўства", станцыю " Што такое? Хто такі?", станцыю "Мая Беларусь" і інш. Першае месца падзялілі паміж сабой навучэнцы 6 і 8 класаў, другое месца заняла каманда 7 класа. Навучэнцы 10-11 класа сталі ўдзельнікамі
інтэлектуальнай гульні "Геаграфія Беларусі". Праведзеная
рэкламная акцыя "Запрашаю на факультатыў", садзейнічала прыцягненю ўвагі старшакласнікаў да вывучэння і паглыблення ведаў па прадмеце " Грамадазнаўства".
Напярэдадні Дня геаграфіі і грамадазнаўства быў аб'яўлены конкурс творчых работ. Самымі актыўнымі былі навучэнцы 6 класа:
Сезенеўская Марыя, Ботвіч Дзіяна, Грышко Валя, Савіч Віка, Арсеньева Каця. Словы падзякі хочацца сказаць навучэнкам 11 класа:
Базыльчык Віялеце і Дземянчык Вераніцы, якія дапамагалі ў правядзенні мерапрыемстваў.