У час правядзення раённай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка” акцябрацкі атрад нашай школы “Арляняты” паказаў уменне арыентавацца на мясцовасці, быць хуткімі, меткімі, спрытнымі пры праходжанні этапаў спартыўнай гульні. Граматай адзначана Пачэбут Вікторыя, якая паказала выдатны вынік у інтэлектуальным спаборніцтве “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”. У конкурсе-аглядзе строя акцябрацкіх груп “Будзь гатовы” акцябраты занялі 2 месца. І, як вынік, у спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка” наш атрад “Арляняты” заняў 1 месца. Малайцы! Так трымаць!