Навучэнцы 3- 4 класаў сустрэліся ў інтэлектуальнай гульні “Хачу ўсё ведаць”. Дзве каманды “Яблык” і “Разумнікі” паказалі свае веды ў розных галінах навукі. Рабяты выконвалі заданні на логіку і ўвагу, разгадвалі матэматычныя рэбусы, адказвалі на пытанні па гісторыі і літаратуры. Пераможцам стала каманда “Яблык”(Андрушка В., Блыш А., Агеец Я., Анісеня М., Торч А.)
Навучэнцаў 5-6 класаў чакала падарожжа ў “мабільны” свет. Падчас інтэлектуальна-пазнавальнай гульні рабяты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення мабільных тэлефонаў і іх магчымасці, успомнілі правілы мабільнага этыкету, склалі “эшэлон” з гаджэтаў і нават зрабілі сэлфі для Тik Toka. Пераможцами гульні сталі Лазар А. і Бабаш А.
Фінальным акордам свята стала абарона даследчых работ. Юныя даследчыкі( Анісеня М., Угляніца А., Агеец І. ) здзівілі членаў журы сваімі цікавымі даследаваннямі, уменнем выступаць перад аўдыторыяй і адказваць на пытанні.
Вялікі дзякуй Якіменцы Ксеніі, Васілеўскай Вользе, Саўко Алене за дапамогу ў правядзенні Свята, а ўсім дзяўчынкам і хлопчыкам 1-6 класаў за пазітыў, актыўнасць і знаходлівасць. Няхай гэты дзень, рабяты, стане для вас маленькім крокам у свет вялікай навукі.