У фае першага паверха быў аформлены стэнд, на якім размяшчалася пазнавальная інфармацыя. Навучэнцы на перапынках вырашалі задачы, адгадвалі рэбусы, знаёміліся з біяграфічнымі дадзенымі навукоўцаў, займальнымі фактамі з іх жыцця.
На працягу дня рабят чакалі разнастайныя мерапрыемствы. Гэта і квэст гульня “Чыгунка” для 5-6 класаў, і інтэрактыўныя спаботніцтвы “Хачу ўсё ведаць” для 7-8 класаў, і конкурс "Віртуоз хуткаснага друку”, і інтэлектуальная гульня “Математика важна, всем профессиям нужна»(9- 11 клас), і майстар–клас “Прыёмы хуткага лічэння”. Акрэсленыя мерапрыемствы садзейнічалі павышэнню цікавасці да вучэбных прадметаў, выяўленню і падтрымцы адораных вучняў, пашырэнню кругагляду, фарміраванню самастойнасці і адказнасці навучэнцаў, арыентавалі на прадуктыўны і творчы характар дзейнасці.
Для навучэнцаўў 5-11 класаў была арганізавана анлайн-алімпіяда па матэматыцы і інфарматыцы, якая садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей навучэнцаў і выявіла лепшых знаўцаў прадметаў.