Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 

Метадычны дзень

Автор: levon.nat от 7-12-2021, 19:43
7 снежня для творчай групы педагогаў пачатковых класаў быў праведзены метадычны дзень па тэме “Адукацыйны эфект рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу, узроўню прафесійнага майстэрства педагогаў, уключэння іх у творчы педагагічны пошук.
Падчас адкрыцця метадычнага дня ўдзельнікі пазнаёміліся з планам яго правядзення і падзяліліся матэрыяламі па тэме. На аснове напрацовак педагогаў быў выпушчаны метадычны бюлетэнь “Выхаваўчы патэнцыял сучаснага ўрока”, у якім знайшла адлюстраванне самая актуальная інфармацыя па тэме: шляхі і ўмовы павышэння выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў ў пачатковай школе, дыдактычныя, развіваючыя і выхаваўчыя патрабаванні да сучаснага ўрока, метадычныя рэкамендыцыі па рэалізацыі выхаваўчага аспекту ўрока.
Цыкл адкрытых урокаў, якія правялі настаўнікі пачатковых класаў, дазволіў абмяняцца вопытам прымянення эфектыўных прыёмаў, форм і метадаў павышэння выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў.



Метадычны дзень

Метадычны дзень

Метадычны дзень

Метадычны дзень
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!