Адкрыццё Тыдня пачатковых класаў
22 лістапада на ўрачыстай лінейцы адбылося адкрыццё Тыдня пачатковых класаў. Навучэнцы пазнаёміліся з планам правядзення Тыдня і былі запрошаны да актыўнага ўдзелу ва ўсіх мерапрыемствах. Распачаўся прадметны тыдзень конкурсам “Лепшы каліграф”. Конкурс праводзіўся з мэтай замацавання ў школьнікаў уменняў граматнага каліграфічнага пісьма, прывіцця цікавасці да эстэтыкі пісьма, развіцця пісьмовай мовы. Навучэнцам быў прапанаваны тэкст для спісвання “Цікавая знаходка”. Спачатку дзеці пазнаёміліся са зместам тэксту, замацавалі свае веды аб правілах каліграфічнага пісьма і прыступілі да спісвання. Падчас удзелу ў конкурсе дзеці прыйшлі да высновы, што ўменне прыгожа пісаць - гэта цэлае мастацтва і авалодаць ім не так проста. Каб удасканаліць свае каліграфічныя навыкі патрэбна шмат трэніравацца і працаваць над сабой. Пераможцамі конкурса сталі Хлусевіч А., Глякоўскі І. і Бабаш Дз.
Віншуем пераможцаў!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.